Новы скандальны аўдыязапіс – галасы, падобныя да Эйсмант і Латышонка: «А может это не это?»

Новы аўдыязапіс тэлефоннай размовы асоб, чые галасы падобныя да галасоў людзей з найбліжэйшага атачэння Аляксандра Лукашэнкі, з'явіўся ў Ютубе, пiша Наша Нiва.

Цяпер гэта галасы, падобныя да прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і яго асабістага памочніка Мікалая Латышонка.

Размова, мяркуючы па ўсім, адбываецца 22 лістапада. З яе вынікае, што яны звычайна тэлефануюць праз месенджары, але гэта зноў нядзеля, мабільны інтэрнэт адключаны, бо ў сталіцы зноў пратэсты, а таму голас, «Наталля Мікалаеўна» змагла дазваніцца «Мікалаю Леанідавічу» толькі праз звычайны тэлефон.

Яна званіла, каб папярэдзіць пра тое, што не зможа з'явіцца на працу, і расказала аб прычынах гэтага.

Размова зноў утрымлівае нямала сенсацыйных момантаў. Яна, напрыклад, тлумачыць спецыфічную рассадку топ-чыноўнікаў на нарадзе 17 лістапада. Тады Наталля Эйсмант сядзела бліжэй да Аляксандра Лукашэнкі, чым старшыня КДБ. А па правую руку ад яе сядзеў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, які выглядаў вельмі бледным, гэта было заўважна на афіцыйных відэа з нарады.

«У Адміністрацыі месяцамі людзі хварэюць!» — гучыць, сярод іншага, у размове адносна сітуацыі з кавідам на самых вярхах улады.

Размова мае шанец разысціся на мемы, як і папярэдняя.

«А может это не это?» — пытаецца Мікалай Леанідавіч. І «пейте там побольше жидкости…», — раіць ён суразмоўцы на развітанне.

Запіс выглядае аўтэнтычным, прыкмет мантажу незаўважна. Але тэхнічных сродкаў, каб праверыць яго сапраўднасць, мы не маем.

Разговорчики в сети: «Атмосфера прям как на «Титанике»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:35)