Кранальна, як заўсёды! Павел Аракелян прэзентаваў новую песню

Словы і музыку да песні «Заўтра» музыкант напісаў сам.

Самым папулярным водзывам на новую кампазіцыю стаў каментар: «Кранальна».

Заўтра я пайду паміраць

Мяне заб'юць наўпрост на вуліцы.

Страшна хочацца жыць,

Але як, калі Айчына руйнуецца.

 

Заўтра я пайду паміраць,

мяне знішчаць стрэлам у патыліцу

Ці проста нагамі заб'юць

Не хочацца так, але прыйдзецца.

 

Заўтра з маіх братоў

Ваўкі будуць здзекавацца шэрыя,

Закатуюць маіх бацькоў,

Бо яны супраць слабых — смелыя.

 

Заўтра маіх сясцёр

Груганоў будзе гвалціць процьмішча.

А што застанецца пасля?

Бесумненна, спаляць у вогнішчы.

 

Заўтра я пайду паміраць.

Мяне заб'юць наўпрост на вуліцы.

Страшна хочацца жыць,

Але як, калі Айчына руйнуецца.

 

Заўтра я пайду паміраць

Памру, як выпадзе карта.

Але можа быць тады

У краіне наступіць пазаўтра.

 

Але можа быць тады

У маёй краіне наступіць пазаўтра.

У анімацыйным кліпе, які зрабіла Маргарыта Ціхановіч, здаецца, можна убачыць намаляваныя гісторыі новых герояў Беларусі — Алаксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнка і іншых.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:11)